Браты й сестры, Скаўты!Шаноўнае спадарства!
Запрашаем Вас прыняць удзел у традыцыйнае штогадовае міжнароднае Скаўцкае акцыі «Бэтлеемскае Сьвятло міру й сяброўства»!
Бэтлеемскае Сьвятло міру й сяброўства - міжнародная акцыя Скаўтаў Эўропы, а значыцца й Беларусі ў тым ліку.
Як па сваеасаблівае эстафэце Агонь, запалены ад Несгасальнае лямпады ў Базыліцы Раства Хрыстова ў Бэтлееме перадаюць па ўсёй Эўропе ў адмысловых лямпах. Ужо больш за 20 год Бэтлеемскае Сьвятло перадаецца з рук у рукі, з храму ў храм, са Скаўцкае штаб-кватэры ў хатнія лямпадкі вернікаў.
У Беларусі акцыя ладзіцца ўжо дзесяты год. У гэтым годзе Бэтлеемскае Сьвятло зноў будзе прывезена ў Беларусь, каб данесьці да ўсіх вернікаў Сьвятло Раства Хрыстова.
Галоўныя моманты акцыі:
У Горадне Скаўты з Польшы ўносяць Агонь у Фарны касьцёл, дзе ладзіцца сьвяточная імша. Далей Бэтлеемскае Сьвятло перадаецца Скаўтам з Бабруйска, Віцебска, Валожына, Валкавыска, Ліды, Менска, Маладэчына, Росі, Смаргоні, а адтуль - у шматлікія іншыя гарады й весі Беларусі.
У Менску ў касьцёле Сымона й Алены й у катэдры вернікі сталіцы будуць мець магчымасьць атрымаць частку Бэтлеемскага Сьвятла
У Віцебску ў Сьвята-Успенскім храме Агонь будзе перададзены братам-Скаўтам з Расеі.
Удзельнікі акцыі:
Хрысьціянская садружнась дарослых і маладых,
Беларускае харцерства,
Беларуская Рэспубліканская Скаўцкая асацыяцыя,
Асасцыяцыя беларускіх гайдаў,
Федэрацыя Скаўтаў Эўропы.
Акцыя адбываецца пры падтрымцы Беларускае праваслаўнае царквы й Рыма-каталіцкага касьцёла на Беларусі.
Сустрэча Агня ў Горадні адбудзецца
18 сьнежня 2008 года ў 15 гадзін (папярэдні час)
У Фарным касьцёле
па адрэсе: Савецкі пляц,
Сьвяточны малебен па сустрэчы Агня ў Віцебску адбудзецца 19 сьнежня ў 17.30 (папярэдні час), у Сьвята-Успенскім храме, Камуністычная, 15.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатараў акцыі
па тэлефоне: +375296098147, +375298938813
электроннай пошце: VITEBSKSCOUTS@INBOX.RU,
і ў прадстаўнікоў на месцах.
- Location:Belarus
Атрыманая ад продажу сума пасля будзе пералічана на рахунак гуманітарнай арганізацыі "Срби За Србе" СЗС ("Сэрбы за сэрбов"). Далей гэтыя на гэтыя грошы набудуць неабходныя для Косаўскіх сэрбаў рэчы й прадукты.
Праваслаўны часапіс "Парфенон" дазволен да друку Выдавецкай радай Рускае Праваслаўнае Царквы. У яго рэдакцыю ўваходзяць як сьвятары й манахі, так і мірыне РПЦ МП. КОжны нумар мае сваю тэму. Тэма апошняга выданьня - Сэрбія.
ЧАСАПІС СКЛАДАЕЦЦА З 78 СТАРОНАК на рускае мове, на КАЛЯРОВАЙ ГЛЯНЦАВАЙ ПАПЕРЫ. КОШТ АДНАГО ЧАСАПІСА - 15 000 БРБ.
З ПЫТАНЬНЯМІ ПА НАБЫЦЬЦЮ ЧАСАПІСА ЗЬВЯРТАЦЦА ПА ТЭЛЕФОНАХ: 8-029-255-98-27 (МТС) і 8-044-778-45-99 (Вэлком).
ДАСТАЎКА Ў ЛЮБЫ ГОРАД БЕЛАРУСІ!
За ўсіх набыўшых часапіс (ахвяравальнікаў) будуць узносіць малітвы ў некалькіх храмах Косава й Сэрбіі.
_______________________________________
P.S. ТРОХІ СТАТЫСТЫКІ:
У перыяд з 1998 да сёньняшніх жзён з Косава было выгнана больш за 200 000 сэрбаў. Было забіта больш за 10 000 сэрбаў. Прадана на транспалнтацыю ворганаў каля 1000 сэрбаў.
Было зьнішчана й апаганена больш за 200 праваслаўных храмаў і манастыроў.
- Music:Београдски Синдикат - Заједно
- Location:Belarus, Vitebsk
- Mood:
happy - Music:Магутны Божа

- Location:Віцебск
- Mood:
good - Music:КОМБА БАКХ - "Беларуския ездокi на досках"
Гворка ідзе аб гэтым артыкуле: РНЕ нападает на активисток «Моладзі БНФ». Милиция не реагирует
Разбярэм трохі падрабязьней:
"9 мая в Новополоцке несколько подростков, которые причисляют себя к неофашистской организации «Русское национальное единство», напали с угрозами на активисток местного отделение «Моладзі БНФ»."
Як вызначылі, што падлеткі адносяцца да “РНЕ”?! ці яны пашыхтаваўшысь, маршам, ішлі ў чорнай форме, з адпаведнымі шэўронамі?!
"Активизация так называемых представителей РНЕ в Новополоцке в последнее время вызывает обеспокоенность у городской общественности. В последнее время здесь нередко на стенах домов появляется фашистская символика и листовки соответствующего содержания."
Выклікае заклапочанасьць грамадства - вада-вадой. У чым гэта праяўляецца?! Адкуль вядома, што стены размалёўваюць прадстаўнікі РНЕ, а не скіны, ці ННП, ці НДПР, а мо проста нейкія адепты свастычнага культу?! Улёткі.....ці з гэтых улётак дакладна бачна, што яны выдадзены праз РНЕ? На іх прысутнічае афіцыйная назва арганізацыі ці яе сымболіка?! ДЗЕ ФАКТЫ?!
Гэтым постам я нікога не абараняю, а толькі змагаюся за чысьціню навіны.
"...
Такое ўражаньне, што аўтар выбівае грант на барацьбу супраць неіснуючага ворага! Калі ласка, калі раскрываеце гэтую тэму, трэ выкладваць афіцыйныя зьвесткі па дзейнасьці той ці іншай арганізацыі ў дадзеным рэгіёне.
Дзяўчатам спачуваю, бо з боку хлапцоў, якіх поглядаў бы яны не былі, гэта выглядае як банальная невыхаванасьць.
вось так выглядае сьцяг дэпартамента Атлантыко ў Калюмбіі:


Дарэчы, Калюмбія такая дзіўная краіна, што ў ёй знойдзецца месца для сымболікі людзей з "рознымі поглядамі" 8). вось так, напрыклад выглядае сьцяг дэпатамента Араука:
Ня абыйшлі ўвагай калюмбійцы й братоў летувісаў :
Але перанесьціся ў Эўропу, і тут нас чакае вось што:
афіцыйны сьцяг і (ніжэй) герб горада Дендермондэ ў Бэльгіі

З'яўленьне гэнага герба адносіцца да XIII стагодзьдзя, а сучасвыгляд ён атрымаў 13 чэрвеня 1989 года, выгляд сьцягу грунтуецца на выяве герба.
Цікава, што Бэльгія прыканцы 50х мінулага стагодзьдзя стала прытулкам, месцам вучобы й працы, дзеля шматлікіх нашых суайчыньнікаў, перасяленцаў з ДіПІ-лягеоаў у Нямеччыне. (мо ня проста так нашыя сымбалі блукаюць па сьвеце 8) )



(Дарэчы гэты горад стаў сумнавядомым як месца нападу на дзіцячы садок у гэтым годзе.)
І вось шчэ адзін Эўрапесуі прыклад:
Сьцяг муніцыпалітэта ў Гішпаніі Понга
Акрамя БЧБ на ім шчэ й ПАГОНЯ!
Таксама знайшлася й такая выява 8)
(са старонкі РПЦ):
І, прыканцы поста, сьвежанкі здымак Рывар Плэйт 8) :
Раней я ўжо посьціў здымак з матчы футбольнае аргенцінскае дружыны "Рывар Плэйт":

таксама "Пагоня" на фанацкім сьцяге Millwall:

Працягваючы футбольную тэму, хачу дадаць шчэ колькі здымкаў футбольнае дружына з Польшы - ŁKS Łódź:

Па інфармацыі БелТА:
| Герб Витебской губернии 1856 года станет основой современного герба области | |
| 29.01.2009 18:01 | |
| 29 января, Витебск /Диана Курило - БЕЛТА/. Витебский облисполком сегодня принял решение за основу современного герба Витебской области взять герб Витебской губернии 1856 года, передает корреспондент БЕЛТА. Витебская область является единственным регионом Беларуси, где до сих пор нет собственного герба. При этом почти все райцентры Витебщины и даже такие малые города, как Дисна, Сураж, поселок Яновичи имеют официальные геральдические символы, сообщил председатель Витебского областного Совета депутатов Александр Атясов. "В червленом поле всадник в вооружении с поднятым мечом и круглым щитом, седло на серебряном коне червленое, покрытое золотым с лазоревою каймою ковром. Щит увенчан императорскою короною и окружен золотыми дубовыми листьями, соединенными Андреевскою лентою", - описал герб 1856 года председатель облсовета. На рассмотрение исполкома был представлен вариант герба области, в котором сохранилось красное поле на гербовом щите, всадник на коне с поднятым мечом и круглым щитом. На языке геральдики всадник означает силу, честь, отвагу, поднятый меч является символом победы и защиты, благородный конь символизирует отвагу льва, зоркость орла, ловкость лисы. Как отметил Александр Атясов, история Витебщины опалена многочисленными войнами, но эта земля всегда стойко противостояла врагу. "Принимая за основу исторический герб, мы отдаем дань уважения всем воинам, защищавшим эту землю", - сказал он. Витебский облисполком также предложил привлечь общественность к обсуждению варианта геральдического символа области. Вариант герба будет представлен на утверждение депутатов облсовета. Воин на скачущем коне, держащий в поднятой руке меч или саблю, был исторической эмблемой двух древних городов - Витебска и Полоцка. В геральдике этот сюжет получил название "Погонь", или "Погоня". Погоня - один из самых распространенных символов в западноевропейской и особенно литовско-польской геральдике. Изображали Погоню и на русских печатях и монетах, например, печати Александра Невского и более поздних многочисленных монетах-"сабельках", которые великие русские князья и цари чеканили одновременно с копейками. Сохранилось изображение Погони на печати полоцкого князя Глеба. Печать была приложена к грамоте 1330 года и относится ко времени существования отдельного Полоцкого княжества.-0- | |

УЗЯТА З ВІКІПЕДЫІ
Бітва на рацэ Ўле адбылася 26 студзеня 1564 году ў ходзе вайны паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам. 23 студзеня Пётар Шуйскі, галоўны ваявода маскавітаў, з конным атрадам выйшаў з захопленага 15 лютага 1563 году Полацку, перайшоў Дзьвіну і 26 студзеня вывеў сваё войска на поле каля ракі Улы. Па загадзе маскоўскага цара (Івана Жахлівага) Шуйскі павінен быў аб’яднацца паміж Воршай і Дуброўна з войскам князёў Сярэбраных, якое рухалася са Смаленску і аб’яднанымі сіламі ісьці ў глыб Літвы, каб рабаваць, забіваць насельніцтва.
Маючы ад шпіёнаў дакладныя зьвесткі аб руху войска Шуйскага, вялікі гетман Літоўскі Мікалай Радзівіл Руды са сваім войскам стаяў у Лукомлі. Рушыўшы з Лукомлю вялікі гетман ставіў сабе мэту разьбіць войска Шуйскага да аб’яднаньня яго зь Сярэбранымі.
Каля мястэчка Чашнікі літоўская стража сустрэла стражу маскоўскую. Тэрмінова туды былі накіраваныя роты Баркулаба Корсака і пана Бака. Недалёк ад Чашнікаў яны сустрэлі маскавітаў і некалькі чалавек узялі ў палон. На дапамогу ім былі накіраваныя князь Саламярэцкі і пан Мікалай Сапега. Астатняе войска з троцкім панам Рыгорам Хадкевічам, гетманам Іванам Хадкевічам, князямі Багданам Саламярэцкім, Раманам Сангушкам, Богушам Карэцкім і Мікалаем Радзівілам хутка рыхтаваліся да бойкі. Агульнае літоўскае войска налічвала ня болей за 4000 чалавек.
Калі Шуйскі з маскоўскім войскам выйшаў зь лесу і заняў пазыцыі на полі каля ракі Улы, войска літоўскае толькі падыходзіла да поля. Пабачыўшы невялікую колькасьць літвінаў, Шуйскі даў магчымасьць Радзівілу разьвярнуць сваё войска, разьлічваючы на лёгкую перамогу.
З абодвух бакоў зыходзіліся зь вялікай жорсткасьцю. Першым у бойку кінуліся бурграў полацкі і пан Бык. Сьледам рухаліся Юры Зяновіч і ваявода Саламярэцкі, вядомыя сваім паходжаньнем. Нейкі час яны трымалі ўсю моц ворага. Радзівіл накіроўваў сьвежыя войскі ў мясьціны, дзе адчувалася слабіна. Бліжэй да ночы войска маскавітаў пачало адступленьне. Паранены Шуйскі быў вымушаны бегчы з поля бойкі. Як толькі перадавы маскоўскі полк быў разьбіты — за вяводам пабегла ўсё войска. Ноччу літоўскае войска прасьледвала бягучых маскавітаў на працягу пяці міляў: уся прастора была заваленая целамі забітых. Вялікая колькасьць маскавітаў утанула ў вадзе Улы і яе прытоку Крывіцы.
Па падліках вялікага гетмана статы маскавітаў склалі 9000 забітымі. Палонныя сьцьвярджалі, што агульная колькасьць маскоўскага войска складала 20 000. Шуйскі пакінуў увесь абоз (каля 5000 павозак) у якім была зброя для войска князёў Сярэбраных якія ішлі са Смаленску.
Са зьдзіўленьнем у літоўскім войску было налічана 20 чалавек забітымі і каля 700 параненымі. У палон трапілі многія вядомыя маскавіты: Захары Пляшчэеў, князь Іван Ахлябін, ваявода Іван Нараваты, дваране Воін Стомін Рутоўскі, Аліфер Федзьцеў, Багдан Кутузаў, Афанасі Чыхачоў, Іван Арцыбашаў, Дзьмітры Кашкароў, Канстанцін Фёдараў-Піліпаў, Башман Якушын, Салман Дзяменцьеў, стралецкі тысячнік Сямейка Хахалін і іншыя.

Праглядаючы сёньня навіны, трапілася ў слупке рэклямных лінкаў вось такая спасылка: http://litvania.org/
Апошнім часам ідэя давлі распаўсюджаная, вядома ж....да 1000 годзьдзя Літвы, але ж трэ было б нейкую адзіную канцэпцыю трымаць усім носьбітам гэнае ідэялёгіі 8))))))
асабліва зьдзівіла, што гімнам ліцьвінам абралі "Палянэз. Развітаньне з радзімай"
до бок бывай Радзіма, маей ужо новую - Літуанію??!!!
1. вы пакідаеце каментар
2 . я выбіраю любы фотаздымак/карцінку ў вашым жж і чакаю цікавую гісторыю-апісанне
3. разам з гісторыяй карцінкі вы размяшчаеце правілы гульні ))
Выбраны </b></a>
фуф...Авантурыстам шанцуе на авантуры. 4 кастрычніка 2008 года выпаў дзеля мяне як выходны. Надвор'е было выдатнае, таму ня мела сэнсу сядзець у кватэры й трэ было выправіцца на шпацыр. Але, шчэ на падыходзе да ліфта, быў чутны нейкі гул з вуліцы. Гэта сталася дэманстрацыяй у дзень памяці штурма "белага домуа".
Да стоса "чырвоназнамёных" дапасаваліся й нацболы....выгляда ўсё даволі пафасна й трохі дзіка ( улічваючы традыцыю правядзеньня мітынгаў і шэсьцяў у Беларусі). З крыкамі рознага кшталту натоўп крочыў па "прэсьне" да "Белага дома", дзе быў арганізаваны міні кірмашык рознага кшталту (на стоькі рознага, што жах) ідэалягічнае літаратуры. Натоўп разбіўся па гуртках, і гэтых самых суполках аратары разносілі ўшчэнт усіх і ўсё 8)))))
Нават нейкая жанчынка зь чырвона-зялёным штандартам там імпрэзавала 8))))))))))))))
ПЯЦЬ РЭЧАЎ, ШТО Я НЕ ЎМЕЮ РАБІЦЬ:
1. Граць на саксафоне.
2. Размаўляць па-кітайску.
3. Вязаць сьпіцамі
4. Гнаць самагонку
5. Спакойна глядзець ТВ
перадарасацыя на : paulina_norr, zavalnja, zmagarka, jasania_mara, nataluga
Узлюбленыя архіпастыры, пастыры, манахі
і ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы!
У час радаснага свята Ражджаства Хрыстовага мы з асаблівым натхненнем паўтараем словы Вечнадзевы Марыі, якімі Яна абвесціла пра Сына Свайго Іісуса, Які меў прыйсці ў свет: «Велічае душа Мая Госпада, і ўзрадаваўся дух Мой у Богу, Спасіцелі Маім» (Лк. 1: 46–47).
Наша сумесная радасць з Прачыстай Маці не дарэмная. Бо, паводле вучэння Царквы, кожная душа, якая шчыра імкнецца да Бога, спадабляецца насіць у сабе іскрынку Божае благадаці. Не выпадкова і айцы старажытнай Царквы, як, напрыклад, свяшчэннамучанік Ігнацій Антыяхійскі, іменаваліся Баганосцамі, таму што ў іх сэрцах неадступна знаходзіўся Сам Гасподзь.
Але не толькі старажытнасць упрыгожана святасцю. І ў наш далёкі ад Ражджаства Хрыстовага час усе мы, паслядоўнікі Яго, пакліканы да ўдзелу ў радасці, абвешчанай Дзевай Марыяй праведнай Елісавеце: «Ад гэтага часу будуць зваць Мяне блажэннай усе роды» (Лк. 1: 48). Бо Сам Гасподзь, звяртаючыся да тых, хто выконвае Яго волю, кажа: «Каб радасць Мая ў вас была і каб радасць ваша была поўная» (Ін. 15: 11).
Паўната гэтай святой радасці заключаецца ў тым, што і Прасвятая Багародзіца, і святыя Баганосцы станавіліся абіцеллю (Ін. 14: 23), у якой знаходзіцца Айцец, Сын і Дух Святы. Такое жыццё з Богам і ў Богу з’яўляецца сэнсам нашага з вамі існавання ў гэтым дольнім свеце. Мы дакранаемся да гэтага жыцця ў святых царкоўных таінствах, дзеля яго мы здзяйсняем нашы пасільныя подзвігі малітваў і посту.
І вось сёння мы святкуем Ражджаство Хрыстова! Перад намі ў Віфлеемскіх яслях ляжыць Дзіця Запавету: Сын Божы и Сын Чалавечы. Лагоднасць і пакорлівасць Бога, Які ўмясціўся ў яслях, кожны раз уражваюць нашы сэрцы, звыклыя з мітуслівым светам. Спавіваючы Свайго Сына, Марыя зноў, нібы расой, акрапляе нашы душы трапятаннем і замілаваннем, бо з Ёю разам мы бачым у Дзіцятку — Бога, нашу сапраўдную надзею і спадзяванне, крыніцу дасканалай радасці.
Святкаванне Ражджаства Хрыстовага яўляе чалавечаму роду цуд. Бо немагчыма прызвычаіцца да таго, што «Дзева сёння нараджае Вышэйшага за ўсялякую істоту» (кандак Ражджаства Хрыстовага). Гэты цуд навучае і нас са шчырай руплівасцю і клопатам ставіцца да ўсяго, што ў веку гэтым уяўляецца нам малым і слабым, але, разам з тым, шматкаштоўным.
Больш за ўсё гэта датычыцца дзяцінства. У кожным дзіцяці, якое прыходзіць у свет, мы можам і павінны малітоўна чакаць прадцечу спасення нашых сем’яў, грамадства і свету. Безабароннасць і крохкасць дзяцінства няхай не перашкаджаюць нашаму спадзяванню на дзяцей, якія цяпер прыходзяць у гэты свет. Бо ангелы Божыя з’яўляюцца ахавальнікамі тых тайнаў, якія Гасподзь рыхтуе нам у кожным нованароджаным дзіцяці.
Менавіта ангельскае воінства абвесціла тайну Ражджаства Хрыстовага віфлеемскім пастухам. Яны ўбачылі, як «раптам з’явілася з Ангелам шматлікае воінства нябеснае, усхваляючы Госпада і прамаўляючы: слава ў вышніх Богу, і на зямлі мір, у людзях добрая воля» (Лк. 2: 14).
Гэтае Віфлеемскае адкравенне пераконвае нас у тым, наколькі вялікая сіла Божай любові, якая адкрываецца ў сонме ангельскіх воінстваў. Яны абвяшчаюць нам волю Божую, яны ж сваім славаслоўем указваюць нам шляхі да спасення.
Таму што менавіта ўзносячы славу «у вышніх Богу», нашаму Тварцу, мы робімся здольнымі дасягнуць спасіцельнага міру ў саміх сабе! Але для гэтага перш за ўсё неабходна, каб у нашых сэрцах пачала дзейнічаць добрая воля, каб мы шчыра імкнуліся заўсёды праяўляць добрую волю да Бога і да свайго бліжняга. Нам трэба ў сэрцах сваіх узрасціць думку пра тое, што радасць ўдзячнасці — гэта праца, праца хаджэння чалавека перад Богам.
Як знамянальна, што гэтае Ангельскае павучэнне было дадзена людзям якраз у ноч Ражджаства Іісуса Хрыста — Сына Божага, Сына Челавечага! З паслання апостала Паўла мы ведаем, што Хрыстос Спасіцель, «Адзін са Святой Троіцы», у дні Свайго зямнога жыцця быў такім самым челавекам, як мы, і быў «як і мы, спакушаны ва ўсім, акрамя граху» (Яўр. 4: 16).
Мы ведаем і заклікі Святых Айцоў да таго, каб кожны хрысціянін усімі сваімі сіламі імкнуўся быць падобным да Госпада Іісуса Хрыста — новага Адама, дасканалага ў духоўнай барацьбе і ў дасягненні перамогі над смерцю, якую апостал Павел называе нашым «апошнім ворагам» (1 Кар. 15: 26).
Але як і з чаго пачаць чалавеку, асабліва ў юным узросце, сваё ўзыходжанне да Бога? Як сумясціць у зямным жыцці ўсю шырыню Нябёсаў і веліч Вечнасці з даляглядам нашай паўсядзённасці і з марнасцю жыццёвай мітусні? Не выпадкова мы задумваемся пра гэта сёння, калі пачынаецца Новы год добрасці Божай.
І як заўсёды, адказ на гэтае пытанне мы знаходзім у Бібліі: «Ухіляйся ад зла і рабі дабро, шукай міру і следуй за ім» (Пс. 33: 15). Падобна да Ражджэственскага славаслоўя Ангелаў, гэтая запаведзь з’яўляецца самым дасканалым педагагічным правілам і для юнака, і для старца, і для дзіцяці, і для яго бацькоў.
Рабіць дабро — гэта нашае хрысціянскае пакліканне ў свеце. Вось чаму, становячыся старэйшымі, нашы дзеці павінны бачыць перад сабою прыклады дабрадзейнасці і ў сям’і, і ў грамадстве, каб змоладу вучыцца любові да Бога і да чалавека. Яны могуць з дзейснай і малітоўнай дапамогай старэйшых, навучыцца адрозніваць дабро і зло і выбіраць першае, ухіляючыся ад зла. Тым больш, што ў дзецях глыбей развіты прыродныя пачуцці праўды і справядлівасці, міласэрнасці і спачування, якія хоць і могуць прытупіцца з гадамі, але робяцца ўсё больш запатрабаванымі па меры ўзрастання чалавека.
Пошук міру ўласцівы сталаму ўзросту, бо з гадамі ўсё больш зразумелым і жаданым робіцца здзяйсненне закліку прападобнага айца нашага Серафіма Сароўскага: «Здабудзь дух мірны, і тысячы вакол цябе спасуцца».
І, нарэшце, на схіле гадоў для чалавека асабліва жаданай робіцца магчымасць атрымаць асалоду таго міру, які ён узрошчваў на працягу ўсяго свайго жыцця.
Узлюбленыя браты і сёстры! У надыходзячым годзе споўніцца чвэрць стагоддзя з таго часу, як нашаю Маці-Царквою было ўстаноўлена святкаванне ў гонар Сабора Беларускіх святых.
За гэтыя гады Сабор значна павялічыўся! Мы ўдзячны Госпаду за тое, што Ён адкрывае імёны нашых нябесных хадайнікаў. Ведаючы гэтыя імёны, мы малітоўна звяртаемся да беларускіх святых і праслаўляем іх, радуючыся той перамозе праўды Божай, якая ўмацоўваецца іх подзвігам.
Успамінам пра гэтую памятную гадавіну мы працягваем асэнсаванне 1020-годдзя Хрышчэння Русі — гэтай трыадзінай урачыстасці, якая аб’яднала рускі, украінскі і беларускі народы. І сёння мы з асаблівай яснасцю ўсведамляем, што 25 гадоў таму, калі пра змены ў жыцці краіны ніхто не мог і падумаць, а духоўнае праабражэнне гістарычна хрысціянскіх народаў і адраджэнне Праваслаўнай Царквы здавалася справай вельмі далёкай, — мы пачалі сваё духоўнае адраджэнне з малітоўнага звароту да нашых святых суайчыннікаў.
І яны адклікнуліся ўсёю сілаю сваіх сэрцаў! Бо нашы набожныя продкі вельмі жадаюць, каб падобна да іх і мы, жыхары XXI стагоддзя, маглі стаць суграмадзянамі святым і сваімі Богу, паводле натхнёных слоў апостала Паўла (Эф. 2: 19).
Многія імёны нашых беларускіх мучанікаў былі ўнесены ў святцы па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія Другога, які спачыў у дні пасвята Увядзення Багародзіцы ў храм. Пад яго ж святым амафорам прайшлі святкаванні юбілею Хрышчэння Русі. Ён быў вялікім працаўніком, які ўсё жыццё прысвяціў служэнню Маці-Царкве і народу Божаму. Да святкавання Юбілею быў прымеркаваны VI апостальскі візіт Свяцейшага Патрыярха ў Беларусь. Адпраўляючы богаслужэнні ў гарадах нашай Бацькаўшчыны, Яго Свяцейшаства, сапраўды ўмацоўваў веру нашу «не на мудрасці чалавечай, а на сіле Божай» (1 Кар. 2: 5).
Яго малітвамі і свяціцельскім подзвігам адраджаліся душы нашых суайчыннікаў пасля дзесяцігоддзяў жыцця без Бога. І гэтае адраджэнне было сапраўдным увядзеннем у храм для ўсёй нашай Айчыны, якая назаўсёды захавае ў сваіх сэрцах вобраз добрага пастыра зямлі Рускай, Свяцейшага Патрыярха Аляксія.
Дарагія браты і сёстры! У гэтыя святыя дні Ражджаства мы накіроўваем нашы вітанні да ўсіх адзінаверных братоў і сясцёр нашых, да суайчыннікаў, якія жывуць па ўсім абліччы зямлі, і да ўсіх бліжніх і дальніх: «Хрыстос нараджаецца — слаўце! Хрыстос з нябёсаў — сустракайце! Хрыстос на зямлі — ўзносцеся!» (1-я песня канона Ражджаства).
Хрыстос пасярод нас — і ёсць, і будзе! Амінь.
+ Філарэт
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Ражджаство Хрыстова
2008 / 2009
Дарагія браты й сёстры ў Хрысьце!
Ужо болей за дзьве тысячы гадоў, як адбылася падзея, якая зьмяніла ўвесь зямны сьвет, нават гісторыю чалавецтва падзяляем на час да Нараджэньня Хрыстовага і – пасьля Ягонага Нараджэньня. Сьвята Калядаў – вялікая таямніца, бо непадуладны часу Бог стаў падобны да нас і прыйшоў у грэшны сьвет каб збавіць людзей ад граху, звольніць ад улады сьмерці. Таму падзея гэтая паяднала чалавека з Богам. Сын Ьожы і сын чалавечы – Хрыстос прыйшоў не зьмяніць законы Божыя, але прынёс нам разуменьне неабходнасьці любові і міласэрнасьці да нашых блізкіх (і нават для ворагаў), што асабліва актуальнае і сёньня.
Каб збудаваць Уладарства Божае, - мала верыць у існаваньне Бога, нараджэньне Сына Божага, трэба кожнаму наблізіцца да Госпада, прыняць Яго да сваго сэрца, адказаць на Божую любоў сваёй любоўю да Яго і да людзей, паказываць сваю веру справамі. Таксама, як і для таго, каб існавала Вольная Бацькаўшчына, - недастаткова разваліць савецкую імперыю зла, трэба каб Беларусь жыла ў душах беларусаў, тады можна зрабіць Вольнай краіну і шчасьлівым ейны народ.
Жадаю беларусам на Бацькаўшчыне і тым, хто жыве на Чужыне, вясёлых Калядаў і шчодрага 2009-га Навалецьця, каб каляднікі й шчадроўнікі не абміналі вашага памешканьня, і каб Ласка Божая перабывала з Вамі і вашымі блізкімі. Хрыстос нарадзіўся! Слаўце Яго!
+ Сьвятаслаў
Япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі БАПЦ
Каляды 2008/2009.
26 сьнежня, у другі дзень цудоўнага Сьвята Нараджэньня Хрыстовага паводле новага стылю, у 14-00 у тэатральнай залі Чырвонага Касьцёла Сьв. Сымона і Алены адбудзецца канцэрт "Беларускі Хрысьціянскі Хіт". У канцэрце на Раство прымуць удзел гурт "Псальмяры", выканаўцы Андрэй Мельнікаў, Інэса Леаданская, Ядвіга і Ганна Багдановічы, Алесь Наркевіч, а таксама чакаецца ўдзел хору "Глёрыя". Уваход вольны.

Вось артыкулы па тэме, сучасныя й мінулыя:
http://www.scoutmaster.ru/ru/actions/bl_
http://news.vitebsk.cc/2008/12/20/agon-z-v
http://catholic.by/p2/index.php?option=c
http://www.scoutmaster.ru/ru/actions/bl_
http://www.scoutmaster.ru/ru/actions/bl_
http://www.scoutmaster.ru/ru/actions/bl_
http://www.scoutmaster.ru/ru/actions/bl_
http://www.scoutmaster.ru/ru/actions/bl_
Блог 24companyRU объявляет мини-викторину "ЧТО ЭТО ЗА АВТОМОБИЛЬ?"
Ваша цель:
1. угадать какой автомобиль (или хотя бы автомобиль какой марки) запечетлен на предлагаемой выше фотографии.
2. написать ваш ответ в комментариях
3. разместить на вашем блоге пост с информацией о конкурсе (и ссылкой на этот пост)
ПРИЗЫ:
1.призы денежные которые могут быть зачислены на счет вашего мобильного телефона, счет Яндекс.Деньги или Webmoney
2. призы получат 3 случайных человека (не первых и не последних) из давших правильный ответ в комментариях
3. размер денежного приза будет составлять примерно от 50 до 100 рублей (возможно и больше)
4. окончание викторины через 3 дня с момента опубликования этого поста, при минимальном наборе 15 ответов в комментариях

Что такое ByCamp?
Не-конференция в формате Web 2.0 ByCamp 2008 пройдёт 20-21 декабря 2008 г. в здании Института журналистики БГУ (адрес: г. Минск, ул. Кальварийская, д. 9.) и везде, куда занесёт наших участников.
Тематика конференции: байнет, новые медиа, блоггинг, интернет-проекты, безопасность в Сети.
ByCamp будет проходить в ультрасовременном формате баркэмп (BarCamp). Баркэмп – ставший недавно популярным во всём мире формат конференций, суть которого – никаких зрителей, только участники.
Название «Баркэмп» произошло от мероприятия, которое организовал для своих друзей идеолог Web 2.0 Тим О’Рейли. Первый баркэмп прошёл 19-21 августа 2005 года в Пало Альпо, Калифорния, в офисе компании Socialtext. Он был организован менее чем за неделю, мероприятие посетило около 200 человек. С этого времени баркэмпы прошли более чем в 350 городах по всему миру. Только на территории СНГ за прошедший год прошло около 20 баркэмпов.
Название подчёркивает неформальный формат конференции, во время которой участники свободно обмениваются информацией, организовывают круглые столы, готовят презентационные сессии, придумывают новые идеи.
Подобное мероприятие в Беларуси проводится впервые!
Поскольку ByCamp – конференция в формате баркемп, то докладчиком и организатором может стать каждый желающий. Для этого надо всего лишь зарегистрироваться на сайте www.bycamp.org и вписать свою тему презентации в соответствующий раздел.
Не обязательно быть профессионалом, расскажите о том, что вам интересно и что вас волнует. Ведь если это интересно вам, значит интересно и ещё кому-то!
ByCamp 2008: чем не повод встретиться в живую с теми, кого знаешь он-лайн, кого хочешь узнать, с кем хочешь посоветоваться, у кого хочешь поучиться и с кем просто давно не виделся?!
Ждём вас на ByCamp 2008!
Браты й сестры, Скаўты!
Шаноўнае спадарства!
Запрашаем Вас прыняць удзел у традыцыйнае штогадовае міжнароднае Скаўцкае акцыі «Бэтлеемскае Сьвятло міру й сяброўства»!
Бэтлеемскае Сьвятло міру й сяброўства - міжнародная акцыя Скаўтаў Эўропы, а значыцца й Беларусі ў тым ліку.
Як па сваеасаблівае эстафэце Агонь, запалены ад Несгасальнае лямпады ў Базыліцы Раства Хрыстова ў Бэтлееме перадаюць па ўсёй Эўропе ў спецыяльных лямпах. Ужо больш за 20 год Бэтлеемскае Сьвятло перадаецца з рук у рукі, з храму ў храм, са Скаўцкае штаб-кватэры ў хатнія лямпадкі вернікаў.
У Беларусі акцыя ладзіцца ўжо дзевяты год. У гэтым годзе Бэтлеемскае Сьвятло зноў будзе прывезена ў Беларусь, каб данесьці да ўсіх вернікаў Сьвятло Раства Хрыстова.
Галоўныя моманты акцыі:
У Горадне Скаўты з Польшы ўносяць Агонь у Фарны касьцёл, дзе ладзіцца сьвяточная імша. Далей Бэтлеемскае Сьвятло перадаецца Скаўтам з Бабруйска, Віцебска, Валожына, Валкавыска, Ліды, Менска, Маладэчына, Росі, Смаргоні, а адтуль - у шматлікія іншыя гарады й весі Беларусі.
У Віцебску ў Сьвята-Успенскім храме Агонь будзе перадан братам-Скаўтам з Расеі.
Удзельнікі акцыі:
Хрысьціянская садружнась дарослых і маладых,
Беларускае харцерства,
Беларуская Рэспубліканская Скаўцкая асацыяцыя,
Асасцыяцыя беларускіх гайдаў,
Федэрацыя Скаўтаў Эўропы.
Акцыя адбываецца пры падтрымцы Беларускае праваслаўнае царквы й Рыма-каталіцкага касьцёла на Беларусі.
Сустрэча Агня ў Горадні адбудзецца
18 сьнежня 2008 года ў 15 гадзін (папярэдні час)
У Фарным касьцёле
па адрэсе: Савецкі пляц,
Сьвяточны малебен па сустрэчы Агня ў Віцебску адбудзецца 19 сьнежня ў 17.00 (папярэдні час), у Сьвята-Успенскім храме, Камуністычная, 15.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатараў акцыі
па тэлефоне: +375296098147, +375298938813
электроннай пошце: VITEBSKSCOUTS@INBOX.RU,
і ў прадстаўнікоў на месцах.
Winszuju usih BELARUSAU
z pieramohaj naszyh hlapcou (Sbornaj Bielarusi) u B-BOYS UNIT i tym szto naszaja grupouka B-BOYS pajedzi na s'wiatowy batl!
YO!
ZYWIE BELARUS'!

Што такое МедыяБарКэмп?
МедыяБарКэмп - гэта ўнікальная міжнародная «не-канферэнцыя» па пытаннях новых медыя і медыя актывізму. На не-канферэнцыі будуць прысутнічаць каля 200 медыя-актывістаў, адмыслоўцаў з розных кірункаў IT-сферы, з Беларусі, краін Балтыі і СНД.
Чаму МедыяБарКэмп?
Мяркуецца, што адмысловая ўвага будзе нададзеная розным медыяпраектам, якія прэзентуюць пункт гледжання нейкай групы. Не тэлеканалам або радыёстанцыям, а людзям, якія робяць відэаролікі пра тое, чым яны самі або іх сябры займаюцца, вядуць блог аб тым, што думаюць (важна! не проста графаманскі блог, а блог + наяўнасць развітога мыслення), запісваюць падкасты з сябрамі, рыхтуюць фотарэпартажы пра тое, што іх атачае. Гэта значыць усе тыя, у каго ўжо ёсць навык працы з сучаснымі медыятэхналогіямі.
Правілы МедыяБарКэмпа маюць на ўвазе, што ўсе, хто ўдзельнічае у ім, пачуваецца так жа вольна, як і ў прыстойным бары, і пры гэтым абсалютна вольны ў перасоўванні, як падчас пікніка на прыродзе.
Чаму «не-канферэнцыя»?
Таму, што на традыцыйных канферэнцыях ёсць доўгія і ўсыпляльныя пленарныя даклады, ёсць запрошаныя зоркі і проста слухачы-гледачы. «Не-канферэнцыя» мае на ўвазе адсутнасць такога выразнага падзелу на тых , хто выступае і тых, хто прыйшоў паслухаць. Калі ёсць жаданне ўдзельнічаць, то трэба рэгістравацца, рыхтаваць прэзентацыю, зрабіць анонс і спасылку на МедыяБарКэмп у сваім блогу або на сваім медыяпраекце. Быць актыўным. Не чакаць, калі скажуць нешта зрабіць, а прапаноўваць і рабіць.
Чаму новыя медыя і медыяактывізм?
Таму, што новыя медыя сёння - гэта новы асяродак існавання культуры. Але не той, якая пыліцца на паліцах у музеях, а культуры, якая ствараецца сёння намі. Наш асяродак, нашы штодзённыя дзеянні - гэта таксама культура. Толькі іншая, якая ў значнай ступені існуе дзякуючы медыя прасторы. І тут адмысловая роля адводзіцца новым медыя (http://en.wikipedia.org/wiki/New_media)
Чаму міжнародная?
Таму, што няма абмежаванняў паводле грамадзянства, для таго, каб стаць удзельнікам або ўдзельніцай. Вядома, мы мяркуем, што вялікая частка ўдзельнікаў будзе з Беларусі і Літвы, але падаваць заяўкі і ўдзельнічаць могуць усе жадаючыя, незалежна ад колеру пашпарта, пола, расы, рэлігійнай прыналежнасці і іншых адрозненняў.
Навошта праводзіцца МедыяБарКэмп?
Асноўная мэта мерапрыемства - стымуляваць развіццё новых медыяпраектаў у Беларусі, наладзіць узаемадзеянне ўжо існуючых праектаў і ўсталяваць новыя кантакты сярод медыя-актывістаў.
20.12.2007
Радыё Свабода (Віцебск)
У віцебскім Сьвята-Усьпенскім храме віталі скаўтаў, якія прывезьлі на Беларусь сьвяты агонь з Бэтлеемскай базылікі Раства Хрыстова.
Ужо чацьвёрты год Бэтлеемскі агонь запальваецца ў віцебскіх цэрквах і касьцёлах дзякуючы міжнароднаму праекту "Бэтлеемскі агонь міру і сяброўства".
Акцыя, падчас якой Бэтлеемскі агонь перадаюць з рук у рукі скаўты эўрапейскіх краінаў, адмыслова прымеркаваная да адзначэньня хрысьціянскім сьветам Нараджэньня Хрыстова. Па тэрыторыі Беларусі мясцовыя скаўты правозяць часьцінку сьвятога агню ў адмысловых лямпадках, каб пазьней запаліць ад яго лямпады й сьвечкі ў храмах.
Увечары 19 сьнежня ад Бэтлеемскага агню запаліліся сьвечкі ў Сьвята-Усьпенскім храме. У Віцебск гэты агонь прывёз каардынатар скаўцкага корпусу "Хрысьціянская садружнасьць сталых і маладых" Аляксей Дазорцаў. Падчас сустрэчы з хрысьціянскай моладзьдзю ён распавёў гісторыю ўзьнікненьня гэтай перадсьвяточнай традыцыі:
"Гэтая акцыя ўпершыню прайшла 10 год таму. Яе заснавалі аўстрыйскія скаўты пры падтрымцы аўстрыйскага тэлебачаньня. Аўстрыйскія скаўты й цяпер штогод едуць у Бэтлеем, бяруць часьцінку агню і ўжо далей распаўсюджваюць яго з краіны ў краіну, з арганізацыі ў арганізацыю. Агонь захоўваецца ў цэрквах і касьцёлах да Нараджэньня Хрыстова. З гэтага храму ён будзе перададзены па эстафэце ў касьцёл Сьвятой Варвары. А 22 сьнежня часьцінка Бэтлеемскага агню будзе перададзена расейскім скаўтам, якія павязуць яго ў Маскву, а потым далей і далей".
Аляксей Дазорцаў распавёў, што ў гарадзенскім Фарным касьцёле, дзе ён прыняў Бэтлеемскі агонь, цырымонія перадачы сьвятыні ад польскіх да беларускіх скаўтаў была шматлюднай і ўрачыстай. А вось у віцебскім Сьвята-Усьпенскім храме агонь віталі ў камэрнай абстаноўцы: на вечаровую службу сабраліся каля трох дзесяткаў прыхаджан, пераважна дзеці й моладзь.
Сьвятар Аляксандар Ледаховіч мяркуе, што падобнага кшталту імпрэзы й ня мусяць быць занадта афіцыйнымі:
"Гэта мерапрыемства, якое праводзіцца скаўцкімі арганізацыямі, моладзьдзю. Дык ці варта рабіць з гэтага нейкі афіцыёз? Самае горшае для такой імпрэзы – гэта калі яна раптам стане афіцыйнай. І яшчэ: ведаеце, калі паназіраць, як Эўропа адзначае Раство, то гэта выглядае не на час успаміну пра прыход Збаўцы ў сьвет, а хіба толькі на пэрыяд зьніжак, кірмашоў, нейкіх забаў. І калі адбываецца такая вось акцыя, то моладзь зьвяртае ўвагу менавіта на духоўныя каштоўнасьці, а гэта – самае значнае, самае важнае".
Сьвятар Аляксандр Ледаховіч падкрэсьлівае, што акцыя запаленьня ў храмах Бэтлеемскага агню ў пэўным сэнсе яднае прадстаўнікоў розных канфэсій, якія жывуць на тэрыторыі Віцебшчыны. Невыпадкова праект "Бэтлеемскі агонь міру і сяброўства" падтрымліваюць Беларуская Праваслаўная Царква і Рыма-Каталіцкая Царква ў Беларусі.
Першая служба, асьветленая Бэтлеемскім агнём, пачалася з таго, што ўсе вернікі, запаліўшы ўласныя сьвечкі ад сьвятыні, перанесьлі агонь на сьвяцільні перад абразамі ў Сьвята-Усьпенскім храме. І кожны ахвотны мае гэтымі днямі магчымасьць прынесьці часьцінку агню з Бэтлеему да сябе дахаты – калі здолее ўберагчы ад сьнежаньскага ветру зыркі агеньчык сьвечкі або лямпадкі.

Дорогие друзья!
Приглашаем Вас принять участие в традиционной ежегодной международной
скаутской акции «Вифлеемский Огонь мира и дружбы»!
Вифлеемский Огонь мира и дружбы – международная акция скаутов
Европы и Беларуси. Как по своеобразной эстафете Огонь, зажжённый от Негасимой лампады в Базилике Рождества Христова в Вифлееме, переносят по всей Европе в специальных лампах. Уже более 20 лет Вифлеемский Огонь передаётся из рук в руки, из храма в храм, из скаутской штаб-квартиры к домашним лампадкам верующих
В Беларуси акция проводится уже восьмой год. В этом году Вифлеемский
Огонь вновь прибудет в Беларусь, чтобы донести до всех верующих свет Рождества
Христова.
Ключевые моменты акции:
В Гродно скауты из Польши вносят Огонь в кафедральный (Фарный) костёл, где проводится праздничная имша. Затем Вифлеемский Огонь передаётся
скаутам из Бобруйска, Витебска, Воложина, Волковыска, Лиды, Минска, Молодечно, Роси, Сморгони, а оттуда – во множество других городов, сёл и деревень Беларуси.
В Витебске в Свято-Успенском храме Огонь будет передан братьям-скаутам из России.
Участники акции:
Христианское содружество взрослых и молодых,
Беларуское харцерство,
Беларуская Республиканская скаутская ассоциация,
Ассоциация Беларуских гайдов,
Братство православных следопытов,
Федерация скаутов Европы.
Акция проходит при поддержке Беларуской православной и Римо-католической церквей.
Встреча Огня в Гродно состоится
18 декабря 2007 года в 15 часов
В Фарном костёле
по адресу Советская площадь,
Торжественный молебен по встрече Огня в Витебске состоится 19 декабря в 17.00, В Свято-Успенском храме, Коммунистическая,15.
Передача Огня Скаутам из России состоится в Витебске
22 декабря 2007 года В Свято-Успенском храме, Коммунистическая,15
Дополнительную информацию можно
получить у координаторов акции
по телефону +375 296098147,+375 298938813
электронной почтой VITEBSKSCOUTS@INBOX.RU,
и у представителей на местах.
Еўрапейскае радыё для Беларусі пведамляе:
"Чарговы акт вандалізму здзейснены невядомымі ў Курапатах, месцы масавага пахавання ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсіяў. Пра гэта “Еўрарадыё” паведаміў студэнт, які сёння раніцай наведаў Курапаты.
Вось што ён распавёў:
“Такога даўно не было. Вельмі буйнамасштабны акт. Там павалілі вялізны крыж, які стаіць на ўваходзе – “Пакутнікам Беларусі”. У чарговы раз пашкодзілі лаву Клінтана. Таксама сарвалі з валуна шыльду. І яшчэ адзін крыж таксама там пашкодзілі”.
Праўдападобна, вандалы пабывалі ў Курапатах учора. У суботу там праходзіла талака, былі людзі і крыжы пашкоджаныя яшчэ не былі.
Фота — photo.bymedia.net/"



( 










